Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

У Калінкавічах адбыўся IX Рэспубліканскі фестываль народнага гумару “Аўцюкі – 2019”

9391 0 02:41 / 15.09.2019
Свята сабрала прыхільнікаў народнай творчасці, дасціпнага гумару, трапнага анекдоту на радзіме Каласкоў і Калінак. Фестываль народнага гумару праводзіць Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскі аблвыканкам, Калінкавіцкі райвыканкам.

Акрамя кіраўніцтва вобласці і раёна, шаноўнымі гасцямі фестывалю былі дэлегацыі з гарадоў-пабрацімаў: з Унгенскага раёна Рэспублікі Малдова пад кіраўніцтвам старшыні раёна Аляксандра Чувага і раённага саветніка Канстанціна Юціша, з горада Славуціч Кіеўскай вобласці Украіны на чале з намеснікам гарадскога старшыні Міхаілам Шынкарэнка, а таксама з горада Габрава Рэспублікі Балгарыя (на фота злева направа).



І якія ж “Аўцюкі” без заснавальніка фестывалю — галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка”, заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, пісьменніка, ганаровага грамадзяніна Калінкавіцкага раёна Уладзіміра Ліпскага.



Лепшыя гумарысты прыехалі, каб парадаваць гледачоў і журы сваімі жартамі «Прыперліся, бо даўно ня бачыліся». Удзельнікамі мерапрыемства былі аматарскія і прафесійныя творчыя калектывы з рэгіёнаў Беларусі.

У першы дзень свята ўдзельнікі фестывалю паказалі свае канцэртныя выступленні і гумарыстычнае майстэрства ў аграгарадках Калінкавіцкага раёна.

Другі дзень фестывалю пачаўся на раздарожжы Малых і Вялікіх Аўцюкоў, дзе адным з яркіх падзей цяперашніх «Аўцюкоў» стала адкрыццё памятнага знака «Аўцюкоўскі глобус». У аснове сцэнару адкрыцця памятнага знака — сюжэт гумарыстычнага аўкцыёну продажу зямлі на «Аўцюкоўскім Глобусе» для будаўніцтва сваіх гарадоў з уласнымі назвамі.



Працяг свята адбыўся на цэнтральнай плошчы райцэнтра. На фестывальных пляцоўках прайшлі вясёлыя спаборніцтвы паміж гумарыстамі абласцей Беларусі ў конкурсных праграмах “Як бяз вас жылі раскажам, ня пачуеце — пакажам”, конкурс прыгажосці “Міс Аўцюкі”. Упершыню ў рамках фестывалю ўсе жадаючыя маглі прыняць удзел у фотаконкурсе “Гумар у фармаце сэлфі” і конкурсе гумарыстычных відэаролікаў “Дзе мы не былі”.

Відовішчнай часткай фестывалю сталі імправізаваныя падворкі, дзе ганаровых гасцей і гледачоў сустракалі сапраўдныя аўцюкоўцы, а разам з імі — вясёлыя і мудрыя дэлегацыі гумарыстаў з усіх сельсаветаў раёна.





























З гісторыі фестываля:
Рэспубліканскі фестываль народнага гумару праводзіцца ў Аўцюках з 1995 года. За гэты час фестываль паставіў назву вёскі пад Калінкавічамі ў адзін шэраг з такімі прызнанымі цэнтрамі гумару, як Габрава, Адэса, Сарочынцы. Славу Аўцюкам прынёс пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Ён шмат разоў бываў у гэтых месцах, назіраў за жыццём і бытам вяскоўцаў, збіраў і запісваў іх жарты, анекдоты, небыліцы. Пазней з’явілася ідэя правядзення ў гэтых месцах фестывалю народнага гумару.

Фото автора
Культура

0 Обсуждение Комментировать