Настройки шрифта
По умолчаниюArialTimes New Roman
Межбуквенное расстояние
По умолчаниюБольшоеОгромное
Вверх

Баннер на сайт 816х197.jpg


Ад “Известий…” да “Гомельскай праўды”

1561 0 23:17 / 24.01.2008
Тысячатомная гісторыя Гомельшчыны працягваецца
Вы бачылі калі-небудзь тысячатомнае выданне? Калі ўсе старонкі “Гомельскай праўды” перавесці ў звычайны кніжны фармат, то атрымаецца не менш за тысячу тамоў. Дарэчы, у кожным з іх больш пяці соцень старонак. Уяўляеце гэтую ўнікальную 90-гадовую працу!
Газета шэсць разоў мяняла сваю назву. Спачатку былі “Известия Гомельского Совета рабочих, солдатских и крестьянских депутатов”, потым — “Известия революционного комитета города Гомеля и уезда”, “Известия Гомельского Совета рабочих, солдатских и красноармейских депутатов”, “Путь Советов”, “Полесская правда”. З 15 лістапада 1938 года наша газета нязменна называецца “Гомельская праўда”. Сёння гэта не проста назва, гэта — гучнае імя, як кажуць зараз, брэнд, якое вядома далёка за межамі нашай краіны.
Здаецца, для гісторыі гэта не зусім значны адрэзак часу — усяго 90 гадоў. Але ж за гэтыя кароткія дзевяць дзесяткаў колькі розных і значных падзей адбылося, нават эпохі мяняліся. З сённяшняга 2007 года лёгка падказваць тым, хто жыў 90, 70, 50 гадоў таму... Напэўна, і нам праз некалькі дзесяцігоддзяў таксама лёгка будзе падказваць...
Гартаючы пажоўклыя старонкі газеты, разумееш: праца журналіста і тады была нялёгкай. “С лейкой и блокнотом, а то и с пулеметом...” Да слова, у гады Вялікай Айчыннай выйны трэць даваеннага саставу рэдакцыі загінула на фронце.
Мы ганарымся, што менавіта нам сёння лёс падараваў магчымасць працаваць у “Гомельскай праўдзе”, працягваць лепшыя традыцыі друкаванага слова і летапіс Гомельшчыны. Гэта пачэсна і адказна, абавязвае быць вытрыманымі і мудрымі.
Аўтарытэт газеты напрацоўваўся дзесяцігоддзямі, і сённяшні калектыў шчыра ўдзячны ўсім, хто ў свой час памнажаў яго сваім талентам. У скарбонцы рэдакцыі нямала высокіх узнагарод: ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета СССР, Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР і ўрада рэспублікі. І ўжо ў найноўшай гісторыі Беларусі газета адзначана Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі. А сёлета ў нацыянальным конкурсе друкаваных сродкаў масавай інфармацыі калектыву ўручана “Залатая Літара” ў намінацыі “Лепшая абласная газета”.
...Сённяшні святочны нумар “Гомельскай праўды” ўпершыню выходзіць у такім высокаякасным выкананні. Гэта чарговы падарунак вам, паважаныя чытачы. Неўзабаве і ў нашым выдавецтве з’явіцца магчымасць друкаваць поўнакаляровыя газеты. А журналісты “ГП”, у сваю чаргу, пастараюцца надзейна трымаць марку галоўнай газеты Гомельшчыны, радаваць вас цікавымі матэрыяламі, змястоўнымі разважаннямі, арыгінальнымі падыходамі да раскрыцця тэм, адметным дызайнам.
Свой дзесяты дзесятак “Гомельская праўда” сустракае на творчым уздыме з калектывам прафесіяналаў і аднадумцаў. Як і для калег папярэднікаў, для нас няма дробязей у рабоце. Для нас важна ўсё! Мы гатовы “трое суток шагать, трое суток не спать ради нескольких строчек в газете”. У любімай газеце!
Сяргей БЯСПАЛЫ,
галоўны рэдактар
Общество


20240419_091146.jpg
Гомельский химический завод_учеба.jpg
Отор_сайт.jpg
морозовичи-агро11.jpg
0 Обсуждение Комментировать